Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Дата: 10 октября 2022 в 13:21
105 просмотров

Навучанню дзяцей роднай мове надаецца вялікае значэнне ў вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Родная мова з'яўляецца значным сродкам засваення дзецьмі культуры свайго народа, фарміравання пачуцця нацыянальнага гонару. Менавіта родная гаворка спрыяе духоўнаму развіццю асобы дзіцяці. Далучаючы дзяцей да вялікай каштоўнасці і святыні свайго народа, і мы, педагогі, будзем садзейнічаць узбагачэнню прамовы выхаванцаў.

Чарговы дзень роднай мовы пачаўся з ранішняй гутаркі "Нашыя знакамітыя Беларускія песняры". Мы распавялі выхаванцам пра творчасць беларускіх паэтаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, В. Віткі ў суправаджэнні прэзентацыі, выставай літаратуры.

У розных групах выхаванцы адгадвалі беларускія загадкі,  разам з Дзедам Усеведам, слухалі вершы пра лясных жыхароў беларускага паэта Васіля Віткі, а таксама гулялі ў Беларускую народную гульню "Гарлачык".

Выхаванцы старэйшай групы паказалі гульню-драматызацыю «Па старонках беларускiх казак», а яшчэ малявалі беларускае аддзенне, упрыгожвалі яго беларускім арнаментам. Дзеці малодшага ўзросту пабывалі на выставе беларускай літаратуры і народных цацак.

На працягу дня гулялі з дзецьмі ў розныя гульні.

Дзень роднай мовы прайшоў плённа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.